viasna on patreon

Баранавічы: праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды інгаравання рашэнняў Камітэта ААН

2014 2014-02-04T15:26:04+0300 2014-02-04T15:26:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siaggej-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша.

Сяргей Гоуша.

Праваабаронца Сяргей Гоўша напісаў ліст ў Канстытуцыйны суд (КС) Рэспублікі Беларусь. Ён паведамляе, што Камітэтам па правах чалавека Арганізацыі Аб`яднаных Нацый (далей КПЧ, Камітэт) прыняты два станоўчыя рашэнні па яго зваротах. У абодвух выпадках, па меркаванні Камітэта, дзяржавай былі парушаны правы Сяргея Гоўшы, замацаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 22 у першым выпадку і арт. 19 і 21 у другім). І кожны раз, сцвярджае праваабаронца ў сваім звароце ў КС, Камітэт называў пэўныя меры, якія дзяржава павінна была выканаць дзеля аднаўлення парушанага права.

На жаль, даводзіць праваабаронца, з боку дзяржавы ў абодвух выпадках не прымалася ніякіх захадаў дзеля выканання меркаванняў Камітэта. Таму Сяргей Гоўша двойчы звяртаўся ў Міністэрства замежных спраў (МЗС), якое каардынуе і кантралюе заключэнне і выкананне міжнародных дамоў. І ў абодвух выпадках праваабаронца атрымаў адмоўны вынік. Найбольшае шкадаванне, адзначае праваабаронца, выклікае пазіцыя МЗС, якую, згодна атрыманых ім адказаў, можна сфармуляваць наступным чынам – Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) не накладае на дзяржаву ніякіх міжнародна-прававых абавязацельстваў, а меркаванні Камітэта носяць рэкамендацыйны характар і адлюстроўваюць асабістае меркаванне сяброў КПЧ.

Сяргей Гоўша лічыць дадзеную выснову МЗС памылковай, не адпавядаючай ні Канстытуцыі РБ, ні яе міжнародна-прававым абавязацельствам. Нягледзячы на тое, што ні Пакт, ні Факультатыўны пратакол не ўтрымліваюць палажэнняў, непасрэдна вызначаючых для дзяржавы-удзельніцы значэння меркаванняў Камітэта, прынятых на падставе індывідуальных зваротаў, па перкананні Сяргея Гоўшы, гэта не вызваляе Рэспубліку Беларусь ад добрасумленнага выканання меркаванняў Камітэта ў рамках дабраахвотна прынятых на сябе міжнародна-прававых абавязацельстваў.

Сяргей Гоўша сцвярджае, што Рэспубліка Беларусь, з’яўляючыся самастойным і раўнапраўным удзельнікам міжнародных адносін, абвясціўшы сябе дэмакратычнай прававой дзяржавай, павінна выконваць агульнапрызнаны прынцып міжнароднага права “pacta sunt servanda» (дамоўленасці неабходна выконваць).

Іншыя паводзіны дзяржавы сведчаць аб невыкананні РБ замацаванага арт. 23 Канстытуцыі абавязка дзяржавы гарантаваць грамадзянам правы і свабоды, прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі, пазбаўляюць сэнсу прадугледжанае арт. 61 Канстытуцыі права кожнага ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі звяртацца ў міжнародныя арганізацыі за абаронай сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.

Таму праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Канстытуцыйны суд разгледзець дадзеную заяву і ў парадку рэалізацыі права на ўнясенне Прэзідэнту РБ, у палаты Нацыянальнага сходу РБ, Савет Міністраў РБ, іншыя дзяржаўныя органы прапановы аб неабходнасці ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў звярнуцца да кампетэнтнага дзяржаўнага органа з прапановай прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародна-прававымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства