viasna on patreon

Пачаліся перамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ

2014 2014-02-04T12:43:41+0300 2014-02-04T12:43:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/europe.jpg

Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можа быць зменшаны, тэрмін іх выдачы скарочаны да дзесяці дзён, а працэдура атрымання спрошчаная.

 

"Беларусь афіцыйна адказала на запрашэнне пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ. Дамоўленасці, падпісаныя ў выніку гэтых перамоваў, могуць прывесці да зніжэння кошту візы для ўсіх беларусаў і адмены платы за іх атрыманне для некаторых катэгорый грамадзян", - гаворыцца ў адказе кіраўніка візавага аддзела генеральнага дырэктарата ўнутраных спраў Еўрапейскай камісіі Яна дэ Чэстара на зварот беларускіх грамадзянскіх арганізацый з заклікам спрасціць візавы рэжым.

Акрамя таго, у сваім адказе чыноўнік паведаміў, што працэдура атрымання каротка тэрміновых віз можа быць спрошчана, тэрмін іх выдачы скарочаны да 10 дзён, а крытэрыі, па якіх будуць выдавацца шматразовыя візы дзеяннем больш за год, будуць выразна вызначаны.

* * *

Паміж Беларуссю ды Еўракамісіяй пачынаюцца перамовы ў пытанні спрашчэння візавага рэжыму. Такая інфармацыя з’явілася на днях як вынік візіту ў Брусель віцэ-міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной.

Як зазначыў для польскай праграмы на нашым радыё польскі амбасадар у Менску Лешэк Шарэпка, Еўракамісія яшчэ ў 2011 годзе звярнулася да дзейных уладаў Беларусі з такой прапановай:

- Падпісанне гэтай дамовы паміж Беларуссю і Еўразвязам прадугледжвае, што кошт візы будзе 35 еўра ад асобы і стварэнне 17 катэгорый асоб, якія цалкам вызваляюцца ад платы за візу. Міністр замежных спраў Беларусі Макей падчас саміта ў Вільні заявіў, што Беларусь гатова пачаць перамовы. 

Афіцыйна паведамляецца, што ў Бруселі гаварылі таксама аб перспектывах супрацы паміж Беларуссю ды Еўразвязам, у тым ліку пра ўдзел у праграме “Усходняе партнёрства” ды ў праектах тэхнічнай дапамогі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства