viasna on patreon

Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі адмоўлена

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Валеры Есьман адмовіў Аляксандру Казуліну ў разглядзе яго скаргі аб адмове рэспубліканскай пракуратуры ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі. Звярнуцца ў суд па гэтым пытанні было адным з апошніх даручэнняў зняволенага палітыка свайму былому адвакату Ігару Рынкевічу, паведаміў юрыст БелаПАН.

А.Казулін і І.Рынкевіч звяртаюць увагу на тое, што Аляксандр Лукашэнка, які займае пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 23 лістапада 2006 года на прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі зрабіў заяву пра тое, што прэзідэнцкія выбары "мы сфальсіфікавалі". "Адпаведна, дадзеная заява Лукашэнкі патрабуе аналізу і прававой ацэнкі з боку Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, бо змяшчае звесткі пра здзейсненае злачынства (прыкметы складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 191 і 192 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адпаведна (замінанне ажыццяўленню выбарчых правоў), (парушэнне заканадаўства аб выбарах...), а таксама артыкула 426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), – паведаміў І.Рынкевіч. – З другога боку, калі б пракуратура пасля праверкі высветліла, што выкладзеныя ў публічнай заяве факты не адпавядаюць рэчаіснасці, то грамадзянінам Лукашэнкам здзейсненая супрацьпраўная дзея, прадугледжанае арт. 369-1 КК Рэспублікі Беларусь (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь)".

Гэтымі днямі І.Рынкевіч атрымаў з суду адказ на скаргу, у якім суддзя В.Есьман заявіў, што скарга пакінутая без разгляду па сутнасці, бо "адсутнічае пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы".

Каментуючы дадзеную сітуацыю, ужо экс-адвакат І.Рынкевіч адзначыў, што "цяпер відавочна, для чаго пракуратура Рэспублікі Беларусь дае не адпаведныя заканадаўству адказы па такіх заявах аб узбуджэнні крымінальных спраў, бо іх можна абскардзіць, толькі ізноў звяртаючыся ў тую самую рэспубліканскую пракуратуру". "У нашай краіне судовая абарона пры абскарджанні цэлага шэрагу рашэнняў дзяржорганаў практычна адсутнічае, а вышэйшыя службовыя асобы афіцыйна ператвараюцца ў касту недатыкальных", – сказаў І.Рынкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства