Учора ў Менску затрыманы 4 удзельнікі акцыі каля кляштару бэрнардынцаў
https://spring96.org/be/news/6861
2007
2007-05-17T10:00:00+0300
2007-05-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 16 траўня, каля кляштару бэрнардынцаў у Менску сабралася моладзь і грамадзкія дзеячы. Яны маліліся за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа вернікам, за Беларусь і за беларускіх палітычных зьняволеных, сьпявалі гімн 'Магутны божа'.
Група моладзі трымала ў руках літары, зь якіх складваўся лёзунг 'Вярніце храм вернікам'.
На месцы падзеі былі сотні людзей, у тым ліку шмат міліцыі і асобаў у цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі салідарнасьці байцы спэцназу міліцыі затрымалі чацьвярых яе ўдзельнікаў: Алену Дзяніну, Аліну Калтовіч, Андруся Дашкевіча і яшчэ адну дзяўчыну на імя Маша. Затрыманых павезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі.