Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: у цэнтры ўвагі мясцовыя выбары – Лідзія Ярмошына выступіла супраць праймерыз, Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Апроч таго, у аглядзе - вынікі судовага разбіральніцтва інваліда-калясачніка Шаўко з мінскім аэрапортам
"Падзея тыдня": Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўшанавалі памяць вядомага чэшскага грамадскага і палітычнага дзеяча Вацлава Гавела, які да апошніх дзён жыцця рабіў справу на карысць дэмакратыі ў нашай краіне.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: даследчыцы з Украіны Леся Пагуліч і Галіна Ярманова распавядаюць пра дыскрымінацыю на заканадаўчым узроўні ЛГБТ-супольнасці.
"Навіны палітвязняў": На палітычнага вязня Яўгена Васьковіча аказваецца моцны ціск з боку кіраўніцтва турмы №4 ў Магілёве, дзе ён адбывае пакаранне, Эдуард Лобаў спыняе перапіску з судамі і пракуратурай па абскарджванні прысуду.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Акеан Эльзы”
Слухаць выпуск: