У Нясьвіжы затрымалі Насту Азарку
https://spring96.org/be/news/6857
2007
2007-05-17T10:00:00+0300
2007-05-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Наста Азарка цяпер знаходзіцца ў міліцыі гораду Нясьвіж (Менская вобласьць). Дзяўчыну затрымалі позна вечарам 16 траўня, калі яна вярталася дамоў.
Наста паведаміла “Свабодзе”, што ёй пакуль не патлумачылі, чаму яе затрымалі. Яна не выключае, што гэта зьвязана з Днём салідарнасьці, які адбыўся ўчора. 16 траўня ў Нясьвіжы зьявіліся расьцяжкі “Свабоду маладафронтаўцам!” і бел-чырвона-белыя сьцягі.