viasna on patreon

У Гомелі няма бланкаў анкет на беларускай мове для запісу на цэнтралізаванае тэставаньне

2007 2007-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым пераконваюцца беларускамоўныя навучэнцы, калі спрабуюць запаўняць уступныя дакуманты на роднай мове.

З 2 траўня да 1 чэрвеня кожны ахвочы можа запісацца на цэнтралізаванае тэставаньне. Як вядома, тэставаньне зьяўляецца адначасова і ўступнымі іспытамі ў вышэйшую навучальную ўстанову. Для таго, каб трапіць на тэставаньне, неабходна запоўніць заяву па вызначанай форме.

Студэнт апошняга курса Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта транспарту (БелДУТ) Сяргей марыць атрымаць другую вышэйшую адукацыю па юрыдычнай спэцыяльнасьці. 15 траўня ён зьвярнуўся на факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі сваёй навучальнай установы, дзе знаходзіцца пункт рэгістрацыі для ўдзелу ў тэставаньні. Блянк анкеты Сяргей запоўніў на беларускай мове. Аднак сакратарка адмовілася прымаць у маладзёна анкету. Яна раздражнёна патлумачыла, што дакуманты рэгіструюцца праз кампутар і “ў такой мове нават кампутарная праграма ня здолее разабрацца”.

Сяргей ня стаў перапісваць па-расейску і зьвярнуўся да дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. Дэкан параіў патрыятычнаму маладзёну зьвярнуцца ў Гомельскі рэгіянальны цэнтар тэставаньня. Але і там блянкаў анкетаў на беларускай мове не апынулася. Урэшце супрацоўнікі БелДУТа пагадзіліся прыняць дакуманты Сяргея, запоўненыя на роднай мове.

Сяргей прасіў пакуль не называць свайго прозьвішча, бо перасьцерагаецца, што менавіта ягоную заяву на ўдзел у тэставаньні кампутар “выпадкова” ня здолее прачытаць, паведаміў інтернэт-партал Гарт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства