На кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэні праведзены ператрус
https://spring96.org/be/news/6849
2007
2007-05-16T10:00:00+0300
2007-05-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора ў 22.30 скончыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэні. Апэратыўнікі забралі кампутар Яраслава і ўсе носьбіты інфармацыі, паведаміла “Радыё Свабода”.
Непаўнагадовы хлопец зьяўляецца падазраваным па крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. 30 траўня, калі ў судзе пачнецца судовы разгляд справы, Яраславу споўніцца 18 гадоў. Маладафронтаўцы ня выключаюць, што ў хуткім часе Яраславу Грышчэню таксама могуць прад’явіць абвінавачаньне.