Мінгарвыканкам даў дазвол дэмсілам на арэнду ДК МАЗ
Прэс-служба Партыі БНФ прапануе тэкст адказу гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні М.У.Мятліцкага:
Вячорку В.Р. Старшыні Партыі БНФ
Калякіну С.І. Першаму сакратару Партыі камуністаў Беларускай
Лябедзьку А.У. Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі
У Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце разгледжана Ваша заява аб прадастаўленні адной з залаў г. Мінска для правядзення сходу - Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не супраць правядзення сходу 26-27 мая 2007 г. з 10:00 да 20:00 у зале Філіяла РУП "МАЗ" "Палац культуры "МАЗ" (пр. Партызанскі, 117А). Для выкарыстання дадзенага памяшкання Вам неабходна заключыць дагавор з кіраўніцтвам Філіяла РУП "МАЗ" "Палац культуры "МАЗ".
Праграму правядзення мерапрыемства, пытанні забеспячэння грамадскага парадку неабходна ўзгадніць з ГУУС Мінгарвыканкама. Разам з тым нагадваем, што захаванне грамадскага парадку і дзеючага заканадаўства ўдзельнікамі мерапрыемстваў забяспечваюць іх арганізатары і што за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.