viasna on patreon

Непачуты голас лiквiдатара

2007 2007-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так называецца артыкул, зьмешчаны ў "Народнай волі".

Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталля Пяткевiч разам з дэпутатамi камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў сустракалася з прадстаўнiкамi грамадскiх аб'яднанняў, якiя прадстаўляюць iнтарэсы тых самых “асобных катэгорый”, льготы для якiх плануецца скасаваць. Запрасiлi на сустрэчу i фельчара з Жодзiна Аляксандра Валчанiна, якi ўзначальвае iнiцыятыўную групу па стварэннi грамадскага аб'яднання чарнобыльцаў-лiквiдатараў (устаноўчая канферэнцыя арганiзацыi запланаваная на 19 мая). Аляксандр Валчанiн прыехаў у Мiнск, згодна з запрашэннем, але далей фае Дома ўрада так i не патрапiў.

“Маё прозвiшча выкраслiлi са спiсаў запрошаных. Нiбыта iнтарэсы лiквiдатараў прадстаўлялi iншыя. Але ж улады i мяне запрашалi ад iмя Адмiнiстрацыi прэзiдэнта i Палаты прадстаўнiкоў, i настойлiва запрашалi. Аказалася толькi, што альтэрнатыўны пункт гледжання прадстаўлялi члены нейкага ”Аўтографа" (грамадская арганiзацыя “Аўтограф Чарнобыля”). Дагэтуль пра арганiзацыю з такой назвай наогул мала хто чуў. Без пяцi адзiнаццаць я сустрэў у фае Наталлю Уладзiмiраўну Пяткевiч i запытаўся: што адбываецца? Яна сказала: разбяромся. Але пакуль “разбiралiся”, я аказаўся за дзвярыма гэтай сустрэчы. Хаця не пусцiлi на сустрэчу не мяне — не пусцiлi ў маёй асобе сапраўдных лiквiдатараў, якiя аддавалi здароўе i жыццi за гэтых чыноўнiкаў", — абураўся А.Валчанiн.

Мiж тым А.Валчанiн кажа, што меў што прапанаваць уладам.

“У мяне была прапанова па небалючым вырашэннi праблемы. Найперш трэба захаваць санаторна-курортнае лячэнне для лiквiдатараў, пакiнуць пенсiйнае забеспячэнне (мы ж не просiм адпускаць нас на пенсiю з 50 гадоў, а з 55-цi), захаваць статус ”лiквiдатара" i штогадовы дадатковы адпачынак", — адзначыў Аляксандр Валчанiн.

Толькi голас лiквiдатара аказаўся за кадрам праблемы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства