Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: суд над лідарам кампаніі "Хопіць піць - трэба жыць" Змітром Карашковым у Гомелі ды іншыя факты пераследу.
"Падзея тыдня": 37 гадоў з часу знакавай падзеі - заснавання дысідэнцкага і праваабарончага руху “Хартыя 77”.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка падводзіць вынікі працы моладзі ў абарону правоў чалавека за 2013 год.
Рубрыка "Навіны палітвязняў" распавядае пра новыя факты з жыцця за кратамі.
У музычных паўзах - гурт “Палац”, які распачаў год з канцэртнай праграмы “Каляды ў вялікім горадзе”.
Слухаць выпуск: