viasna on patreon

Палац культуры аўтазавода адмовіў дэмсілам у правядзенні Кангрэсу

2007 2007-05-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палац культуры Мінскага аўтазавода адмовіў прадстаўнікам апазіцыі ў прадастаўленні памяшкання для правядзення запланаванага на 26-27 траўня Кангрэса дэмакратычных сіл. Адмова даслана на імя аднаго з заяўнікаў мерапрыемства - лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

У ім паведамляецца, што Палацам культуры МАЗа і грамадскім аб'яднаннем "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" заключаны дагавор на правядзенне 26 траўня з 10.00 да 17.00 заключнага фестывалю творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі "Запалі сваю зорку", прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Нагадаем, арганізатары накіравалі лісты з просьбай прадаставіць памяшканне для правядзення КДС у тры арганізацыі, якія маюць для гэтага неабходныя ўмовы, - Палац рэспублікі, канцэртную залу "Мінск" і Палац культуры Мінскага аўтазавода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства