viasna on patreon

Гомель: актывістка ПКБ падае ў суд на гарвыканкам

2007 2007-05-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельcкая актывістка ПКБ Марыя Багдановіч зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля з пазовам да гарвыканкаму, паведамляе Радыё Свабода.

Яна лічыць незаконнай адмову выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікету з нагоды 21-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы і магчымасьці будаўніцтва ў Беларусі атамнай станцыі.

Паводле спадарыні Багдановіч, гарвыканкам пры адмове фармальна спаслаўся на тое, што пісьмовае абавязаньне замоўнікаў, прыкладзенае да заявы на пікет, не адпавядае артыкулу 10 Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Пасьля адмовы актывістка пісьмова зьвярнулася ў гарвыканкам па тлумачэньні. Аднак атрымала чарговую адпіску ад намесьніка старшыні гарвыканкаму Сяргея Парошына.

У судзе Марыя Багдановіч наважаная падаць і некаторыя іншыя факты, калі гарвыканкам неапраўдана абмяжоўвае права гараджанаў на масавыя акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства