viasna on patreon

Першае пасяджэнне Баранавіцкай ТВК: у кіраўніцтве надзейныя асобы

2013 2013-12-30T21:26:00+0300 2013-12-31T21:29:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garvykankam-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У малым зале гарвыканкама 30 снежня адбылося першае пасяджэнне Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Інфармацыя пра гэтае мерапрыемства была размешчана на афіцыйным сайце гарвыканкама.

Па прапанове загадчыцы арганізацыйна-кадравай работы Наталлі Кучур старшынёй выбарчай камісіі адзінагалосна была абрана Тамара Шукала. Яна вылучана ў гарадскую выбарчую камісію ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы “Вучэбна-метадычны кабінет г. Баранавічы”. Падчас парламенцкіх выбараў 2012 года Тамара Шукала ўзначальвала акруговую камісію Баранавіцкай-Усходняй акругі № 6.

Намеснікам старшыні выбарчай камісіі быў абраны Алег Гомза, які вылучаны ў склад ТВК ад Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”. Сакратаром ТВК стала Таццяна Карпік, якая трапіла ў гарадскую выбарчую камісію ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Таццяна Карпік працуе ў афіцыйнай гарадской газеце Баранавіцкага гарвыканкама і райвыканкама “Наш край”.

На першым пасяджэнні гарадской выбарчай камісіі акрамя кадравых пытанняў былі вызначаны 36 выбарчых акругаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства