viasna on patreon

Гродна: штраф за запіс на інтэрнэт-форуме пра “Стоп-падатак”

2013 2013-12-30T16:14:20+0300 2013-12-30T16:14:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У Гродна суддзя Кастрычніцкага раёну Зінаіда Барцэвіч 30 снежня пакарала штрафам у 22 базавыя велічыні Аляксандра Іванова за за размяшчэнне інфармацыі ў інтэрнэце.

   26 снежня Аляксандар Іваноў размясціў інфармацыю на “Гродненском форуме”, у якой напісаў, што 27-га снежня на Савецкай плошчы а 18-й гадзіне збіраюцца аўтамабілісты, неабыякавыя да ўвядзення новага падатку на аўтамашыны. У выніку Іванову патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што на яго складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне – яго абвінавацілі ў публічным закліку і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

   Гарадзенскі аўтамабіліст перакананы, што парушаныя ягоныя канстытуцыйныя правы, паколькі Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду выказванняў і меркаванняў, а таксама вольны распаўсюд інфармацыі. Выпадак з жыхаром Гародні паказвае пра татальнае сачэнне міліцыяй і спецслужбамі за інтэрнэт-прасторай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства