Падчас "Стоп-падатку" ў Гародні затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка
Падчас акцыі "Стоп-падатак 2” у Гародні быў затрыманы актывіст Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.
"Яго спачатку спынілі і звінавацілі літаральна ў тым, што "ён праехаў у адным і тым жа месцы тры разы”. Пасля, калі ён запытаўся, на якой падставе яго затрымліюць, адказалі, што машына знаходзіцца ў вышуку і трэба пад’ехаць у Гарадзенскую ДАІ", - паведаміў "Радыё Рацыя"бацька затрыманага, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка.
Мікалая Верамеенку пратрымалі тры гадзіны, як і абяцалі. Перад вызваленнем ён запатрабаваў, каб міліцыянты зрабілі запіс у пратаколе, што яго аўтамабіль не ўдзельнічаў ні ў якім ДТЗ і не знаходзіцца ў вышуку.
"Затрымліваў машыну інспектар Грыцкевіч, неспяшаўся складаць пратакол інспектар Дзядзюшка", - адзначыў Сяргей Верамеенка прэсавай службе БХД.