viasna on patreon

Праваабаронцы К.Садоўскай адмовілі ў датэрміновым вызваленьні

2007 2007-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Кацярына Садоўская паведаміла ў лісьце дахаты з Гомельскай жаночай калёніі. Паводле праваабаронцы, камісія ў калёніі двойчы вывучала яе характарыстыку й пастанавіла, што “зьняволеная ня стала на шлях выпраўленьня”.

“У жонкі няма дысцыплінарных спагнаньняў. Але сябрам турэмнай камісіі не спадабаліся адказы на некаторыя пытаньні, якія яны задавалі Кацярыне. Прыкладам, яе спыталі, хто ў Беларусі самы разумны? А яна нікога не назвала, хаця яе ўгаворвалі толькі вымавіць імя гэтага чалавека”, — паведаміў муж праваабаронцы Казімір Садоўскі.

Дзяжурны Гомельскай жаночай калёніі ніяк не пракамэнтаваў зьвестак пра Кацярыну Садоўскую й адмовіўся паведаміць нумар тэлефона начальніцы калёніі Сьвятланы Похадавай.

Нагадаем, праваабаронца Кацярына Садоўская асуджаная на 2 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў паклёпе на ўладу, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства