viasna on patreon

Салігорск: Забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе

2013 2013-12-28T10:06:51+0300 2013-12-28T10:06:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла накіраваў скаргу ў суд Салігорскага раёна з нагоды забароны мясцовымі ўладамі правядзення пікета да Дня правоў чалавека.

“Нягледзячы на выкананне ўсіх патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах", многія з якіх, па маім глыбокім перакананні, з'яўляюцца неабгрунтаванымі і не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, Салігорскі райвыканкам не задаволіў маю заяву на правядзенне пікетавання, - кажа грамадскі актывіст. - У сваім абгрунтаванні забароны на правядзенне мерапрыемства ўлады сцвярджаюць пра не адпаведнасць зместу маёй заявы артыкулу 5 Закона. Пры гэтым чыноўнікі не ўказваюць, патрабаванні якіх менавіта частак дадзенага вельмі шырокага артыкула былі парушаны, а таксама не прыводзяць у сваім рашэнні абсалютна ніякіх довадаў, аргументуючых дадзеную забарону.”

У абгрунтаванні сваёй пазіцыі Уладзімір Шыла спасылаецца на нормы Канстытуцыі і адпаведныя артыкулы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст просіць суд адмяніць незаконнае рашэнне салігорскіх чыноўнікаў, прыняць рашэнне аб кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай у выніку парушэння яго правоў, і абавязаць Салігорскі райвыканкам узгадніць новую прымальную дату правядзення пікетавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства