viasna on patreon

Актвістцы Крысьціне Шацікавай адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце яе затрыманьня

2007 2007-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Магілёва адмовіла завесьці крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія 23 сакавіка, напярэдадні Дня волі, гвалтоўна даставілі ў псыхіятрычны шпіталь апазыцыйную актывістку Крысьціну Шацікаву, паведамляе “Наша ніва”.

У паведамленьні, якое Шацікава атрымала па пошце, гаворыцца, што пракуратура Ленінскага раёна Магілёва правяла праверку і ўстанавіла, што службовыя асобы Магілёўскай абласной псыхіятрычнай бальніцы, а таксама міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне і дастаўлялі К.Шацікаву ў бальніцу, дзейнічалі ў межах правоў, якія прадстаўляюцца законам «Аб міліцыі» і законам «Аб псыхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказаньні».

Падставай для шпіталізацыі сталася нібыта «калектыўная скарга жыхароў дому», у якім жыве Шацікава.

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёву адмовілася заводзіць крымінальную справу да ўчастковых міліцыянтаў, якія стала наведваюць школу, дзе вучацца дзеці Шацікавай. Матывацыя тая ж — дзеяньні міліцыянтаў законныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства