viasna on patreon

Мазыр: на паседжанне па фарміраванні раённай камісіі праваабаронцу не пусцілі

2013 2013-12-26T18:46:52+0300 2013-12-27T07:05:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/celiapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

26 снежня адбылося сумеснае паседжанне Мазырскага райвыканкаму і райсавету дэпутатаў па фарміраванні раённай выбарчай камісіі. «Беларускі Хельсінскі Камітэт» загадзя накіраваў у райвыканкам заяву з просьбай дапусціць на паседжанне назіральніка БХК Уладзіміра Целяпуна. «Але як толькі я сёння зайшоў у выканкам, каб трапіць на паседжанне і толькі распрануў паліто, як прыйшла начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму Вераніка Байкова і ўручыла мне ліст, дзе было напісана ад імя Мазырскага райсавету дэпутатаў, што на паседжанні мне прысутнічаць нельга», - паведаміў Уладзімір Целяпун.

У лісце было напісана, што «згодна артыкулу 34 Выбарчага кодэксу, прысутнічаць на сумесным паседжанні па фарміраванні раённай выбарчай камісіі маюць права прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад раённых выбарчых камісій». «БХК не вылучаў сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, таму Вы не маеце права прысутнічаць на паседжанні», - прыйшлі ўлады да высновы.

«Стварэнне выбарчых камісій заўсёды чамусьці з’яўляюцца таямніцай органаў, якія іх утвараюць. Былі выпадкі ў 2006 і 2010 годзе, калі раённыя выбарчыя камісіі ствараліся нават да пачатку працоўнага дня райвыканкама. Мне ўдалося прысутнічаць на паседжаннях акруговых і ўчастковых камісій у 2010 годзе (мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах). Гэтыя шматлікія камісіі былі ўтвораны за 15-20 хвілін. На паседжанні не ідзе абмеркавання і матывы адмовы неўключэння ў члены камісіі. Зачытваецца інфармацыя падрыхтаваная нейкай «працоўнай групай». Кім і на якой падставе ствараюцца гэтыя групы, якія іх паўнамоцтвы – невядома», - пракаментаваў праваабаронца.

Ён нагадаў, што артыкул 13 Выбарчага кодэксу гарантуе адкрытасць і галоснасць выбарчага працэсу, а артыкул 34 накладвае пэўныя абмежаванні.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства