viasna on patreon

Баранавічы: пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў (фота)

2013 2013-12-26T14:42:12+0300 2013-12-26T17:12:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-piket-novy-god-karupc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 26 снежня ад 9.30 да 10.30 грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус арганізаваў пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў у старым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай. Арганізатар пікету трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!”

–Лукашэнка 16 снежня сказаў, што ў Баранавіцкім райвыканкаме некаторыя супрацоўнікі адпачываюць пад афрыканскім сонцам за бюджэтныя грошы, выдзеленыя былым старшынём Баранавіцкага райвыканкама, а цяпер дэпутатам Палаты прадстаўнікоў М. Язубцом, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

Грамадскі актывіст дадаў, што грошы да гэтага часу не вярнулі і вінаватыя не пакараны. Таму Мікалай Чарнавус хоча звярнуць увагу грамадскасці не толькі на карумпаванасць мясцовых вертыкальшчыкаў, але і на тое, што Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт пакрывае і абараняе карумпаваных баранавіцкіх чыноўнікаў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства