viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-12-24T12:25:14+0300 2013-12-24T12:25:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: у цэнтры ўвагі – у Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд; адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі "Стоп-падатак".

"Падзея тыдня" - пачатак кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па маніторынгу мясцовых выбараў.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госця рубрыкі – жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, якая распавядае пра ўмовы ўтрымання мужа і захады па ягоным вызваленні.

“Навіны палітвязняў”: былы палітвязень Зміцер Дашкевіч атрымаў першае папярэджанне за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду, Уладзь Яроменак будзе адбываць пакаранне за парушэнне правілаў прэентыўнага нагляду ў Баранавічах.

 У музычных паўзах - калядныя песні напярэдадні Раства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства