viasna on patreon

На еўрамайдане ў Кіеве пройдзе акцыя салідарнасці з Беларуссю

2013 2013-12-19T11:43:00+0300 2013-12-19T13:45:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciah-1812.jpg

Яна распачнецца 19 снежня а 13-й (паводле ўкраінскага часу) на Майдане незалежнасці. Акцыя прымеркаваная да трэцяй гадавіны разгону Плошчы ў Мінску.

Падчас акцыі будзе разгорнуты вялікі беларускі сцяг, а са сцэны выступяць беларускія і ўкраінскія палітыкі. Пасля гэтага калона актывістаў рушыць да беларускай амбасады ў Кіеве, дзе адбудзецца веча. У саму амбасаду плануецца перадаць зварот з патрабаваннем вызваліць усіх беларускіх палітвязняў і правесці свабодныя выбары.  

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі цэнтр ва Украіне і ўкраінскі камітэт вызвалення палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства