viasna on patreon

Беларускія палітвязьні пра Вацлава Гаўла

2013 2013-12-18T16:32:11+0300 2013-12-18T16:32:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaclau_havel.jpg
Вацлаў Гавел

Вацлаў Гавел

Роўна два гады таму памёр Вацлаў Гавэл, першы посткамуністычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны, а пасьля незалежнай Чэхіі. Вацлаў Гавэл вельмі пільна сачыў за сытуацыяй у Беларусі. Ён ня раз выказваў падтрымку дэмакратычным сілам, асабіста пісаў лісты палітзьняволеным.

Сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч быў вельмі ўсхваляваны, калі да яго дайшоў ліст з Прагі:

«Сапраўды, для мяне, і я перакананы, што ня толькі для мяне, але і для многіх людзей у розных краінах і розных частках сьвету, Вацлаў Гавэл — гэта прыклад маральнага супраціву беззаконьню і савецкай імпэрыі зла. А для нас гэта асабліва важна, паколькі ў свой час ён таксама зазнаваў перасьлед за ўдзел у апазыцыйным руху, быў у зьняволеньні. А пасьля празь нейкі час стаў прэзыдэнтам і Чэхаславаччыны, і незалежнай Чэхіі».

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук сказала Свабодзе, што яе муж двойчы атрымліваў прэміі, зьвязаныя з Вацлавам Гаўлам. Яна таксама згадала ліст, які на просьбу Радыё Свабода ў канцы 2011 году Гавэл напісаў беларускім палітвязьням, у тым ліку і Алесю Бяляцкаму:

«Гэта было літаральна за некалькі дзён да сьмерці Гаўла.У свой час Алесю ўручалі прэмію Гаўла. І неяк, згадваючы гэтага вялікага чалавека, Алесь прыслаў паштоўку са словамі Гаўла, якія яго найбольш уразілі. Гэтая паштоўка зараз у мяне перад вачыма. Я толькі знайду акуляры і яе зачытаю:

«Надзея, пэўна, ня тое самае, што аптымізм. Гэта не перакананасьць, што ўсё будзе добра, а ўпэўненасьць у тым, што ўсё, што ты робіш, мае сэнс. Незалежна ад таго, як яно атрымліваецца».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства