Ініцыятару па абароне Жлобінскага музею Кірылу Атаманчыку прыйшоў адказ з Міністэрства культуры
Некалькі дзён таму ініцыятару грамадзянскай акцыі па абароне гісторыка-краязнаўчага музэя, маладафронтаўцу Кірылу Атаманчыку, прыйшоў адказ зь міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У адказе было пазначана, што на месцы працавала камісія. А таксама было падкрэслена некалькі асьпектаў дзеяння наконт рэканструкцыі гэтай установы, а менавіта:
1. карэктыроўка новай сьметнай дакумэнтацыіі па рэканструкцыі новага будынка музэя.
2. уключэнне сродкаў на рэканструкцыю на наступны, 2008 год.
3. прывядзеньне ў належны выгляд усіх вайсковых могілак й сховішчаў на тэрыторыі раёна да 8 траўня.
Усё гэта было паручана ўзяць пад пільны кантроль намесьніку старшыні Жлобінскага райвыканкама - спадару Касьцейкову. Трэба дадаць, што напярэдадні афіцыйнага сьвята Перамогі, 9 траўня, Жлобінская моладзь будзе ладзіць некаторыя акцыі. 8 траўня моладзь зьбіраецца наведаць месца захаваньня жаўнераў Другой сусьветнай вайны. Пра гэта паведамляе прэс-група “Маладога фронту”.