viasna on patreon

Адкрытае судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе актывістаў “Маладога фронту” прызначана на 30 траўня

2007 2007-05-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з пастановай аб прызначэньні судовага разбіральніцтва ў дачыненьні да актывістаў “Маладога фронту” Дзьмітрыя Федарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Барыса Гарэцкага і Насты Палажанкі, якое падпісаў судзьдзя Руслан Аніскевіч, крымінальная справа ў здзяйсьненьні злачынства прадугледжанага артыкулам 193-1 КК (незаконная арганізацыя грамадскага або рэлігійнага аб’яднаньня або ўдзел у дзейнасьці такой арганізацыі) будзе разглядацца ў судзе Савецкага раёна Менска 30 траўня па адрасу: Менск, Лагойскі тракт, 3-11. Пачатак судовага паседжання ў 14-15. Усім абвінавачваным “маладафронтаўцам” і прадстаўніку непаўнагадовай Насты Палажанкі 8 траўня ўручаны копіі пастановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства