viasna on patreon

Праваабаронца прапануе ліквідаваць супярэчнасць прававых актаў

2013 2013-12-15T07:18:50+0300 2013-12-15T07:19:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін наведаў намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка і пакінуў у яго заяву з прапановай ліквідаваць супярэчнасці, якія існуюць у рашэнні гарвыкканкама аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, з пастановай Савета міністраў у частцы патрабавання заключэння дамовы з міліцыяй.

Па рашэнні гарвыканкама ад 2009 года разам з заявай на масавае мерапрыемства трэба падаваць копію дамовы з міліцыяй.

Тым часам паводле Пастановы Савета міністраў №207 ад 2012 года гарвыканкам пасля падачы заяўнікаў замовы на масавае мерапрыемства павінен сам звярнуцца з копіяй гэтай заявы напрацягу сутак у міліцыю і вырашыць пытанне аб ахове парадку. Пакуль жа пры прыняцці рашэнняў адносна дазволу масавых мерапрыемстваў гарадскія ўлады ігнаруюць патрабаванні гэтай пастановы, спасылаючыся на свае рашэнні ад 2009 года.

Уладзімір Вялічкін прапануе змяніць рашэнне гарвыканкаму ў частцы парадку заключэння дамоў з міліцыя, каб не было разыходжанняў з Пастановай. Па яго меркаванні, менавіта гэтыя разыходжанні часта з’яўляюцца падставай для адмоваў у правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства