Бабруйчане пра свае правы (відэа)
https://spring96.org/be/news/67779
2013
2013-12-11T10:57:16+0300
2013-12-11T10:57:16+0300
2013-12-11T10:57:16+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/apytanne.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека бабруйскія праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада, каб даведацца, што мінакі ведаюць пра свае правы.
Аказалася, што не ўсе бабруйчане добра ўсведамляюць, што такое правы чалавека, не ведаюць артыкулы Міжнароднай дэкларацыі. Дзве сустрэтыя пенсіянеркі ўвогуле звязалі гэты панятак з палітыкай, і пераконвалі, што ўсім задаволеныя: “У мяне ўсе права ёсць, нам у Беларусі вельмі добра жывецца”. Але большасць мінакоў баяліся адказваць на пытанне, ці казалі, што нічога не ведаюць пра правы чалавека.
Таксама бабруйчанам прапанавалі зачытаць услых асобныя артыкулы Міжнароднай дэкларацыі правоў чалавека.
Бабруйчане пра свае правы (відэа)