viasna on patreon

Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

2013 2013-12-10T17:57:53+0300 2013-12-10T17:57:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-deklar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты Баранавічаў правялі акцыю ў гонар 65-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Актывісты раздавалі грамадзянам кніжачкі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя праваабарончай тэматыцы.

– Сёння найперш мы вырашылі павіншаваць суддзяў суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы з Міжнародным днём правоў чалавека. Амаль усім суддзям і судовым выканаўцам мы ўручылі тэкты Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Затым такія ж тэксты Дэкларацыі і інфармацыйныя матэрыялы па праваабарончай тэматыцы раздавалі мінакам ў цэнтры горада. Людзі з зацікаўленасцю слухалі нас, бралі матэрыялы і брашуры, задавалі пытанні, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства