viasna on patreon

У Дзяржынску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў

2013 2013-12-10T16:47:17+0300 2013-12-10T16:47:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziarshynsk-piket.jpg
Пікет у Дзяржынску 10 снежня 2013 года

Пікет у Дзяржынску 10 снежня 2013 года

8 снежня акцыю правёў актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Аляксандр Тарнагурскі.

З партрэтамі беларускіх палітвязняў ён выйшаў у цэнтр Дзяржынска. Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў чалавека, які традыцыйна адзначаецца 10 снежня.

Менавіта 10 cнежня 1948 года Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы ды свабоды.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства