viasna on patreon

Мінчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека

2013 2013-12-10T12:24:41+0300 2013-12-10T12:48:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2013-12-10.-akcyia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчукоў віншуюць з Днём правоў чалавека

Мінчукоў віншуюць з Днём правоў чалавека

Традыцыйна, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы і валанцеры правялі ў цэнтры Мінска штогадовую інфармацыйную акцыю. Яны раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, друкаваныя матэрыялы на тэму смяротнага пакарання і адказвалі на пытанні, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Большасьць мінакоў аз цікаўнасцю бралі друкаваныя матэрыялы і пазытыўна рэагавалі на віншаванні, таму за кароткі час разышлося некалькі сотняў буклетаў і паштовак.

Акцыя прайшла без затрыманняў.

Шэсцьдзесят пяць год таму, 10 снежня 1948 года, Генеральнай асамблеяй ААН была прынята i абвешчана „Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека“. Асамблея ААН звярнулася з заклікам да ўсiх дзяржаў-членаў Арганiзацыi абнародаваць тэкст Дэкларацыi i зрабiць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння i растлумачэння, галоўным чынам у школах i іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палiтычным статусе краiн або тэрыторый».

Мінчукоў віншуюць з Днём правоў чалавека
Мінчукоў віншуюць з Днём правоў чалавека
Мінчукоў віншуюць з Днём правоў чалавека

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства