КДБ працягвае допыты моладзі ў Салігорску
Сёньня, як стала вядома, у Салігорску на допыт у КДБ быў выкліканы клясны кіраўнік актывіста Маладога Фронту Івана Шылы. Зразумела, што прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зараз зьбіраюць матэрыялы-інфармацыю пра дзейнасьць Салігорскае арганізацыі моладзевага нацыянальнага руху, магчыма з мэтаю ўзбуджэньня новых крымінальных справаў.
Нагадаем, што днямі ў Салігорску супрацоўнікамі КДБ было дапытана 7 моладзевых актывістаў. Маладым людзям нашчадкі супрацоўнікаў НКУС задавалі пытаньні, зьвязаныя з дзейнасьцю Салігорскага Маладога Фронту, а таксама сяброў руху Паўла Красоўскага й Насты Азаркі. Такім чынам, рэпрэсіі ў дачыненьні да Маладога Фронту працягваюцца. Відавочна, што зараз супрацоўнікі КДБ, якімі кіруе капітан "Дмитрий Свистун" зьбіраюцца ўзбуджаць новыя крымінальныя справы супраць моладзевага нацыянальнага руху, паведаміла прэс-служба МФ.