viasna on patreon

3 траўня палітвязьня Аляксандра Казуліна наведаў у калёніі ягоны новы адвакат Зьміцер Гарачка.

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле зьвестак, якімі ён падзяліўся з дачкой палітыка Юліяй, Аляксандар Казулін па-ранейшаму мае праблемы са здароўем.

“Ён сказаў, што выглядае тата нармальна, але сам кажа, што яшчэ адчувае сябе слабым. Прыкладам, яму цяжка падцягнуцца на папярочыне. Аднаўленьне пасьля галадоўкі яшчэ працягваецца. Яшчэ ён сказаў, што пасьля таго, як яго наведалі амбасадары, стаўленьне да яго адміністрацыі зьмянілася — рэжым стаў больш жорсткім”, — паведаміла прэс-службе Хартыя'97 Юлія Казуліна.

У зьняволеньні Аляксандар Казулін болей за 13 месяцаў. Днямі ў Вярхоўным Судзе пачалі разгляд нагляднай скаргі палітыка на прысуд Маскоўскага раённага суду, паводле якога экс-кандыдата на прэзыдэнта асудзілі да пяці з паловай гадоў.

Для гэтага справу Аляксандра Казуліна адмыслова прывезьлі з Маскоўскага райсуду ў Вярхоўны Суд.

Былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч бачыць у гэтым добрую прыкмету. “Вярхоўны Суд мае права запатрабаваць справу, але не абавязаны. Прынамсі гэта азначае, што скарга будзе разгледжаная дасканала”, — кажа Ігар Рынкевіч.

Нядаўна Ігар Рынкевіч быў звольнены з калегіі адвакатаў паводле асабістага жаданьня й склаў паўнамоцтвы юрыдычнага абаронцы Аляксандра Казуліна.

Цяпер палітыка абараняе адвакат Зьміцер Гарачка. Улетку мінулага году Зьміцер Гарачка ужо бараніў Аляксандра Казуліна ў судзе.

Былы адвакат Ігар Рынкевіч так ацэньвае прафэсійныя якасьці свайго калегі:

“Ён сталы, дасьведчаны юрыст. За плячыма ў яго, наколькі я памятаю, акрамя адвакацкага, таксама досьвед працы судзьдзём”.

Тым часам пракуратура Менску адмовілася разглядаць скаргі на зьбіцьцё Аляксандра Казуліна 2 сакавіка 2006 году ў фае Палацу чыгуначнікаў, дзе праходзіла рэгістрацыя дэлегатаў Усебеларускага сходу.

Аляксандар Казулін у той дзень спрабаваў зарэгістравацца на сход як кандыдат на прэзыдэнта, але быў затрыманы й зьбіты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства