viasna on patreon

3 траўня Калегія па адміністрацыйных справах Берасьцейскага абласнога суда пачала разгляд касацыйнай скаргі вядомага праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён нязгодны з рашэньем Суда Маскоўскага раёна Берасьця, у выніку якога атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічыняў.

Напярэдадні судовага пасяджэньня ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Берасьця, дзе адсядзеў 2,5 сутак.

Уладзімер Вялічкін лічыць, што касацыйная скарга павінна адмяніць папярэдняе рашэньне суда. “Я атрымаў пакараньне двойчы, а гэта супярэчыць новаму Адміністрацыйнаму Кодэксу”, - адзначыў прэс-службе Асамблеі НДА праваабаронца.

Акрамя таго, у пратаколе рашэньня раённага суда праваабаронца заўважыў сур'ёзнае парушэньне: у ім адсутнічалі пытаньні ўдзельнікаў працэсу – абвінаваўцаў і адваката.

У Берасьцейскім абасным судзе пагадзіліся з заўвагамі і вырашылі накіраваць пратаколы ў суд першай інстанцыі, каб прывесьці іх ў адпаведнасьць з заканадаўствам.

З гэтай прычыны разгляд касацыйнай скаргі Ўладзімера Вялічкіна часова спынены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства