viasna on patreon

Брэст: улады не ведаюць, калі вырашыцца праблема з недахопам дзіцячых садкоў і школ

2013 2013-12-08T22:18:30+0300 2013-12-08T22:18:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-dzicachy-sad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі адказ на свой зварот у гарвыканкам абласного цэнтра, які падпісалі амаль 500 грамадзян.

У сваім адказе мясцовыя ўлады прызнаюць наяўнасць праблемы забяспечанасці месцамі ў дашкольных установах дзяцей, якія пражываюць у мікрараёнах Вулька, Паўднёвы, Паўднёва-Захад, Усход-6, Дуброўка. Праўда, у пералічаным спісе чамусьці адсутнічае мікрараён Кавалёва, для якога таксама вельмі актуальная гэтая праблема. Як адзначаецца ў лісце з гарвыканкама, у распрацаваных праектах забудовы Брэста прадугледжаны пляцоўкі пад будаўніцтва 15-ці дзіцячых садоў і ўстаноў пачатковай школы, а таксама дзевяць новых школ. Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, гэта дазволіць павялічыць колькасць месцаў у школах на 2206 адзінак і ў дзіцячых садках - на 1340 адзінак.

Але старшыня гарадской арганізацыі БСДП (Г) Ганна Канюс звяртае ўвагу на тое, што ў адказе няма канкрэтных тэрмінаў рэалізацыі гэтай праграмы.

“Сама праграма разлічана да 2019 года, але, на жаль, мы не ўбачылі ў гэтым лісце, як улады маюць намер вырашыць праблему ў згаданыя тэрміны, - заўважае Канюс. – Таксама няма адказу на наша пытанне: ці будуць прадугледжаны адпаведныя выдаткі ў праекце бюджэту горада? Бо калі гэта не будзе замацавана ў бюджэце, дык наўрад ці варта чакаць вялікіх зрухаў у вырашэнні гэтага пытання”.

На думку сацыял-дэмакратаў, якія распачалі доўгатэрміновую кампанію “За даступную адукацыю па месцы жыхарства”, у будучым пры праектаванні і будаўніцтве новых мікрараёнаў (а таксама пашырэнні існуючых) неабходна адначасова з жыллём весці будаўніцтва сацыякультурных і бытавых аб'ектаў, устаноў адукацыі, а таксама пашыраць транспартную інфраструктуру. Бо зараз бацькі вымушаны марнаваць шмат часу штодня каб адзвезці дзяцей у садок ці школу ў іншыя мікрараёны горада, а гэта ў сваю чаргу стварае перапоўненасць навучальных устаноў.

Паводле меркавання першага намесніка старшыні Беларускай сацыял -дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага, якасць і даступнасць адукацыі з'яўляецца адным з партыйных прыярытэтаў, бо “толькі праз даступную адукацыю кожны жыхар Беларусі зможа ажыццявіць сваё асноўнае права - права на годны ўзровень жыцця”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства