viasna on patreon

“Афганцы” дамагаюцца праўды пра стан Аўтуховіча

2013 2013-12-06T14:38:16+0300 2013-12-06T14:38:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Ветэраны вайны ў Афганістане накіравалі скаргу генпракурору, у якой дамагаюцца праўды пра стан Аўтуховіча.

Тэкст скаргі даслаў кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву», сустаршыня аргкамітэта Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане «Абаронцы Айчыны» Алег Волчак:

«У верасні 2013 года была атрымана інфармацыя, што зняволены турмы горада Гародні Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту на незаконныя дзеянні адміністрацыі быў вымушаны ўскрыць сабе жывот, каб неяк спыніць неабгрунтаваныя прыдзіркі супрацоўнікаў турмы. На падставе гэтай інфармацыі была пададзена скарга на ваша імя. Спадзяваліся, што органы пракуратуры будуць строга прытрымлівацца Закону "Аб пракуратуры" і правядуць пракурорскую праверку, аднак скарга ў парушэнне дзеючага заканадаўства была накіравана ў той орган, на які скардзіліся, а менавіта на імя палкоўніка ўнутранай службы Талочаку», - гаворыцца ў лісце. Аўтары звароту падкрэсліваюць, што праверка па скарзе фактычна не праводзілася.

Мікалай Аўтуховіч пакараны 5 гадамі пазбаўлення волі за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў – а фактычна за захаванне патронаў для паляўнічай зброі. Цяпер ён асуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства