viasna on patreon

Міліцыя дэманструе сілу на выставе «СМІ Беларусі 2007»

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Многія з наведвальнікаў выставы “СМІ Беларусі”, якая трэці дзень цягнецца ў выставачным цэнтры на вуліцы Янкі Купалы ў Мінску, былі, мякка кажучы, здзіўленыя, калі перад самым уваходам у павільён з’явіліся вадамёт з надпісам “Міліцыя” (па-беларуску), а таксама нейкія стварэнне на чатырох колах, якое асыцыявалася ў прысутных з бэтээрам з зацямнёным шклом і таксама з надпісам “Милиция», але ўжо па-расійску.

Аказалася ўсё проста. Гэта не было ўмяшанне спецслужбаў у працу выставы ці нейкія пагрозы на адрас майстроў пяра. Проста беларуская міліцыя дэманстравала свае тэхнічныя дасягненні, паведамляе прэс-служба БАЖ

Але застаецца пытанне: чаму месца і час правядзення міліцэйскай выставы былі абраныя такім чынам? СМІ побач з вадамётамі? Сярод тых, хто назіраў за карцінай, узнікла думка – мабыць, гэтак нашыя ўлады абараняюць свабоду прэсы ў краіне і дэманструюць магчымасці такой абароны…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства