viasna on patreon

Улады знайшлі новы спосаб пазбегнуць правядзення акцый пратэсту

2013 2013-12-05T16:41:58+0300 2013-12-05T16:41:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Улады загадзя ствараюць ўмовы для адмовы ў правядзенні грамадскіх мерапрыемстваў. Услед за актывістамі з Баранавічаў з гэтым сутыкнуліся брэсцкія прафсаюзнікі.

Брэсцкае аддзяленне прафсаюза РЭП падало заяўку ў гарвыканкам на арганізацыю пікету 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.

Маючы вялікі вопыт адмоваў у правядзенні акцый пратэсту, актывісты імкнуліся дасканала выканаць патрабаванні інструкцыі, згодна з якой пры падачы заяўкі павінны быць заключаны дамовы з установай аховы здароўя, ЖРЭА і міліцыяй.

У Брэсце, як і раней у Баранавічах, заключыць дамовы з бальніцай і ЖРЭА не было складана. А вось міліцыя адмаўляецца, прапаноўваючы спачатку падаць дакументы ў гарвыканкам.

Як распавёў Praca-by.info прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, у міліцыі кажуць, што спачатку павінны атрымаць сігнал ад чыноўнікаў гарвыканкама, а потым заключаць дамову.

- Атрымліваецца замкнёнае кола, - робіць выснову прафсаюзны юрыст. - Мы яшчэ не атрымалі адказ уладаў, але надзеі на дазвол мала. У іх бо зараз ёсць фармальная падстава для адмовы - мы не далі дамову з міліцыяй, і ніхто не будзе прымаць пад увагу, што міліцыя адмовілася, спаслаўшыся на тое, што ім трэба спачатку атрымаць ад гарвыканкаму інфармацыю аб колькасці ўдзельнікаў нашага пікету.

З падобнай сітуацыяй сутыкнуліся ў кастрычніку і актывісты прафсаюза РЭП з Баранавічаў. Рыгор Грык некалькі дзён наведваўся ў міліцыю, беспаспяхова спрабуючы заключыць дамову. У выніку прафсаюзу адмовілі ў правядзенні пікету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства