viasna on patreon

Быхаўскія ўлады адмовіліся паведаміць месца правядзення масавых мерапрыемстваў

2013 2013-12-05T11:14:58+0300 2013-12-05T11:14:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antonau-siargej-byhau-bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Антонаў

Сяргей Антонаў

Быхаўскі пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў 3 снежня атрымаў адказ з мясцовага райвыканкама на свой зварот да старшыні Дзмітрыя Калеева з просьбай вызначыць месца для правядзення пікетаў на тэрыторыі Быхава.

У адказе, падпісаным намеснікам старшыні райвыканкама Н. Шунькінай, паведамляецца, што “ваш ліст ад 21.11.2013 г. не разгледжаны ў сувязі з тым, што афармленне звароту не адпавядае патрабаванням артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. “Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асоб”. Таксама звяртаем Вашу ўвагу на тое, што раённая арганізацыя Партыі БНФ “Адраджэнне”, кіраўніком якой Вы прадставіліся, на тэрыторыі Быхаўскага раёна не зарэгістраваная”.

Сяргей Антонаў кажа, што чыноўнікі з Быхаўскага райвыканкама знайшлі чыста фармальную падставу, каб не даць яму канкрэтнага адказу, дзе ж у Быхаве можна праводзіць пікеты.

“Яны адмовіліся разглядаць мой зварот і даць канкрэтны адказ на той падставе, што я падпісаў яго як старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, а яна сапраўды ў райвыканкаме не зарэгістраваная, - кажа Сяргей Антонаў. – Сам жа зварот быў аформлены ў адпаведнасці с Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, я зноў яго ўважліва прачытаў. Таксама для чыноўнікаў райвыканкама не з’яўляецца сакрэтам, што раённая арганізацыя Партыі і Руху БНФ “Адраджэнне” у Быхаўскім раёне сапраўды ёсць, іншая справа, што рэгістраваць яе ўлады не хочуць па надуманых падставах. Каб усё ж дамагчыся канкрэтнага адказу, дзе ж у Быхаве можна праводзіць пікеты, 4 снежня я падаў у аддзел па зваротах грамадзян Быхаўскага райвыканкама чарговы зварот на імя яго старшыні Дзмітрыя Калеева, аднак падпісаў яго ўжо як прыватная асоба. Буду чакаць, што чыноўнікі адкажуць на гэты раз, можа, усё ж выдадуць “сакрэтную інфармацыю” пра тое, дзе ў Быхаве дазволена праводзіць пікеты”.

Нагадаем, што Сяргей Антонаў двойчы на працягу апошніх месяцаў падаваў заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў (пікетаў) у мясцовы райвыканкам і двойчы яны былі адхіленыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства