viasna on patreon

Жыхар Калінкавічаў, які напаў на актывіста АГП, застаўся без пакарання

2013 2013-11-29T11:08:59+0300 2013-11-29T11:08:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalinkavichy-rabianok-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Рабянок

Дзяніс Рабянок

28 лістапада у судзе Калінкавіцкага раёна адбыўся разгляд справы ў адносінах да грамадзяніна, які здзейсніў напад на актывіста АГП Дзяніса Рабянка. Нагадаем, што ў красавіку 2013 года сусед па шматкватэрным доме распыліў у вочы Дзянісу Рабянку газавы балончык. У выніку гэтага малады чалавек АГП атрымаў апёк вачэй і вымушаны быў праходзіць лекаванне ў доктара-афтальмолага.

На тое, каб Калінкавіцкі РАУС склаў супраць нападніка пратакол, а раённы суд прыняў яго да разгляду, Дзянісу Рабянку прыйшлося затраціць шмат часу і напісаць не адну скаргу - ад начальніка мясцовага аддзела міліцыі да старшыні Гомельскага абласнога суда. Агулам ад моманту напада на актывіста і да судовага паседжання прайшло амаль 8 месяцаў.

Паседжанне скончылася поўным апраўданнем нападніка – справу супраць яго спынілі з-за адсутнасцю складу правапарушэння. Суддзя назвала дзеянні нападніка «неабходнай самаабаронай».

«Уся гэтая справа вельмі яскрава паказала тое, што калі ты ўдзельнічаеш у грамадска-палітычным жыцці і не баішся адстойваць свае погляды, шукаць абароны сваіх законных правоў і спадзявацца на справядлівы разгляд справы ў беларускім судзе – абсалютна марная справа. Сведчанні нападніка і яго сведкі (грамадзянскага супрацоўніка дэпартамента «Ахова» МУС, чыё знаходжанне на месцы здарэнні абсалютна ніяк не даказана) бяруцца на веру, лічацца паслядоўнымі і праўдзівымі. Сведчанні ж з майго боку і з боку маіх сведак – трох чалавек, не прымаюцца да ўвагі. Атрымліваецца, што для дзяржаўнай сістэмы мы людзі другога гатунку», - пракаментаваў актывіст.

Ён будзе абскарджваць рашэнне раённага суду ў абласным адразу ж пасля таго, як атрымае копію пастановы.

«Нашы суды – гэта своеасаблівыя прыдаткі карных органаў: КДБ і МУС. Зразумела, вельмі наіўна было б думаць, што скаргі могуць нешта змяніць тут і зараз. Але трэба зафіксаваць усе парушэнні, як з боку міліцыі, так і з боку суда», - лічыць актывіст.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства