viasna on patreon

Справа салігорскага актывіста Уладзімера Шылы будзе перагледжана ў абласным судзе

2007 2007-05-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 траўня ў Менскім абласным судзе адбудзецца перагляд справы Уладзіміра Шылы. 27 сакавіка ягоную справу разглядалі ў Салігорскім раёным судзе. Тады судзьдзя Бураўцоў пакараў грамадзкага актывіста 22 базавымі велічынямі.

Нагадаем, што Уладзіміра Шылу і сына Ільлю прэвентыўна затрымалі 23 сакавіка. Да непаўнагадовага Ільлі міліцыянты ўжывалі спэцсродкі: гумавыя дубінкі і кайданкі. На Уладзіміра Шылу склалі пратакол за "брудную лаянку" і супраціў супрацоўнікам міліцыі. Выходныя Шыла правёў у ізалятары. Адразу пасьля разгляду справы была пададзена скарга і 4 траўня адбудзецца перагляд справы, паведамляе прэс-служба Салгорскага інфармацыйнага сайту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства