viasna on patreon

Беларускія ўлады пачалі змаганьне са спадарожнікавымі антэнамі

2007 2007-05-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым напісаў польскі штодзённік “Gazeta Wyborcza”. Польская газэта зьвязвае такія захады ўладаў з плянаваным пачаткам вяшчаньня незалежнага тэлеканалу для беларусаў з тэрыторыі Польшчы.

“Пасьля расправы зь беларускімі незалежнымі мэдыямі афіцыйны Менск пачынае абмяжоўваць беларусам доступ да замежных СМІ”, - піша “Gazeta Wyborcza”, нагадваючы, што на Гарадзеншчыне ўжо восеньню 2005 году на загад Міністэрства інфармацыі была спыненая трансьляцыя перадачаў першага каналу польскага тэлебачаньня праз кабэльныя сеткі і калектыўныя антэны.

“Наступная цэль”, - адзначае газэта, - гэта ўладальнікі спадарожнікавых антэнаў”. Штодзёньнік апісвае “піянэрскія захады” ў гэтай справе уладаў Ліды, бо ў гэтым горадзе, каб паставіць антэну, ужо трэба мець дазвол уладаў.

“Wyborcza” падае словы былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, які сказаў газэце, што “ўлады хочуць абмежаваць доступ да альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі”.

Паводле Мілінкевіча, гэта рэакцыя на стварэньне ў Польшчы спадарожнікавага каналу TV Беларусь, бо незалежнага тэлебачаньня “Лукашэнка баіцца больш, чым Брусэлю, Масквы і Вашынгтону разам узятых”.

Між тым у размове з карэспандэнтам газэты, прадстаўнікі лідзкіх уладаў заявілі, што іхныя захады ня маюць ніякіх палітычных матываў. Аб гэтым паведаміла “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства