viasna on patreon

Абвясьціў галадоўку Сяржук Высоцкі, лідэр незарэгістраванй Беларускай партыі Свабоды, пакараны 10-сутачным адміністратыўным арыштам за арганізацыю пікету 8 верасьня каля Расійскай амбасады супраць вайны ў Чачні

2003 2003-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 верасьня Сяржук Высоцкі рашэньнем суда Цэнтральнага суда г. Мінска быў пакараны 10-сутачным адміністратыўным арыштам і дастаўлены ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Зьняволены С. Высоцкі абвясьціў галадоўку у знак пратэсту супраць судовага рашэньня, якое лічыць незаконным. 9 верасьня блізкія С. Высоцкага прынесьлі харчовую перадачу, якую прадстаўнікі адміністрацыі сьпецпрыёмніка адмовіліся ўзяць, паведаміўшы, што арыштаваны трымае галадоўку, не прынялі нават мінеральную ваду, а толькі цёплыя рэчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства