viasna on patreon

Абласны суд задаволіў скаргу сябраў СПБ

2013 2013-11-19T14:00:11+0300 2013-11-19T14:00:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Магілёўскі абласны суд задаволіў касацыйную скаргу сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў).

Нагадаем, рабочыя цэха №2 спрабавалі дамагчыся, праз мясцовы суд, выплаты квартальнай прэміі за высокую культуру вытворчасці. Але ў верасні суддзя Тамара Карпоўская вынесла рашэнне спыніць справу, “бо пазоўнікамі не была выканана дасудовая працэдура”, не адбылося пасяджэнне камісіі КПС (па працоўных спрэчках). Старшыня пярвічкі СПБ Міхаіл Кавалькоў сцвярджаў, што пасяджэнне не адбылося па віне прадстаўнікоў адміністрацыі ТДіА, і заявіў аб жаданні падаваць касацыйную скаргу.

-Тое, што ў выніку справу адправілі на дапрацоўку, станоўчы факт. І амбіцыйная суддзя Карпоўская магла б атрымаць незалік за сваю працу, - адзначыў Міхаіл Кавалькоў. – Яна па свойму трактавала закон, і атрымалася, што мы, нібыта, не мелі права звяртацца ў суд. Але аблсуд падцвердзіў, што гэта не так. Дарэчы, сёння даведаўся, што Тамара Карпоўская сышла ў адстаўку, яшчэ месяц таму.

На абласным судзе Міхаіл Кавалькоў даведаўся, што камісія па працоўных спрэчках не была створана і ў прафсаюза АСМ (праўладны прафсаюз), то бок, не дзейнічае на ТДіА ўвогуле.

-Пра падробку дакументаў я заявіў ў Следчы камітэт. Гэта тычыцца, у першую чаргу, падробкі журнала рэгістрацыі заяў. Нагадаю, нават былы ідэолаг Пётр Слабадчук падцвердзіў мне, што яго подпісаў там няма. Паказальны выпадак адбыўся на тым жа аблсудзе: калі прадстаўнікоў адміністрацыі завода папрасілі прадаставіць гэты журнал, начальнік юрыдычнага аддзела Андрэй Валатковіч перадаў замест яго нейкую паперку. Аказалася, гэта загад аб пакаранні юрыста Генадзя Дзеравянкі, які, нібыта, згубіў журнал рэгістрацыі заяў у маршрутцы! Мне падаецца, гэты факт кажа сам за сябе, калі раптам “губляецца” такі важны дакумент, - кажа старшыня завадской пярвічкі СПБ. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства