viasna on patreon

Праваабаронца Леанід Судаленка не выключае затрыманняў у Гомелі

2013 2013-11-14T11:49:47+0300 2014-01-12T15:52:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalienkalieanid.jpg
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Фота: Аляксея Лапіцкага, prava-by.info

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Фота: Аляксея Лапіцкага, prava-by.info

Леанід Судаленка не выключае затрыманняў у Гомелі, калі ў абласны цэнтр усё ж наведае кіраўнік краіны. Праваабаронца таксама адзначае, што менавіта ў Гомель Аляксандр Лукашэнка прыязджае даволі рэдка. Зараз, як чакаюць мясцовыя ўлады, ён прыедзе правяраць стан дрэваапрацоўчай галіны ў рэгіёне.

- У Гомельскі рэгіён ён часцей прыязджае, бо тут у вобласці ў яго ёсць месцы, куды ён прыязджае адпачываць – дзесьці пад Петрыкавым на Палессі. У Хойнікі, Брагін прыязджае… А ў самім Гомеле, мабыць, пяць гадоў ужо не быў. Калі ён будзе ехаць, думаю, самых актыўных пахапаюць, калі ён сапраўды прыедзе.

Як паведамляюць чытачы сайта «Беларускі партызан», гарадская адміністрацыя з раніцы абзвоньвала дырэктараў Навабеліцкага раёна. На «Гомельдрэў» мае намер прыехаць Лукашэнка, а побач з прадпрыемствам знаходзіцца завод хімічнага мелу, які на ладан дыхае і вакол яго не самыя прыгожыя краявіды. Таму ўсе прадпрыемствы Навабеліцкага раёна абавязалі да 8 раніцы даць па дзясятку рабочых для прывядзення навакольнай тэрыторыі ў належны выгляд.

Фота А. Лапіцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства