viasna on patreon

Мэтад дробнага шкодніцтва

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На прэс-канфэрэнцыі, зладжанай Аргкамітэтам Чарнобыльскага шляху й Партыяй БНФ 27 красавіка падвялі вынікі ўчорашняй акцыі. "На гэты раз улады выкарысталі мэтад дробнага шкодніцтва. У 18:00 плошча Якуба Коласа была ачэпленая. На Акадэміі навук старшыня Аргкамітэту Іван Нікітчанка павінен быў прачытаць рэзалюцыю мітынгу, але з-за таго, што апаратура была затрыманая міліцыяй, гэта зроблена не было, - сказаў адзін з заяўнікаў акцыі, сябра Сойму Партыі БНФ Юрась Зянковіч. - На вуліцы Сурганава падчас праходу калёны да Чарнобыльскай капліцы міліцыянты пачалі патрабаваць, каб людзі ішлі па паламаных ходніках. Пасьля заканчэньня акцыі 16 чалавек, і я ў тым ліку, было затрыманыя. Нас завезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе трымалі да 22:30".

"Мэты, пастаўленыя намі напярэдадні мірных акцыяў Дня Незалежнасьці й Чарнобыльскага Шляху, выкананыя, - заявіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Мы атрымалі пацьверджаньне, што вулічны патэнцыял у людзей застаецца. Цешыць тое, што на ўчорашняй акцыі было вельмі шмат маладых людзей. Гэта значыць, што адбылася пераемнасьць пакаленьняў, бо 6-7 год таму назад на вуліцу выходзілі пераважна людзі сталыя. Сёньня ж й маладое пакаленьне не выбірае рэжым. Яно гатовае рызыкаваць, выходзіць на вуліцу. Шкада, што, нягледзячы на дэманстратыўна мірны характар акцыі, не абышлося без затрыманьняў".

Вінцук Вячорка адзначыў, што менавіта цьвёрдая пазыцыя ЗША й Эўропы, якая была агучаная напярэдадні 26 красавіка, паўплывала на тое, што не было масавых пасадак.

Нагадаем, што сябры Партыі БНФ і моладзі БНФ узялі актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі жалобнага шэсьця Чарнобыльскі Шлях. Былі пашытыя сотні сьцягоў, якія луналі ў паветры падчас акцыі, вырабленыя расьцяжкі, папяровыя сьцяжкі, расьпіратары, плякаты. Было зладжана некалькі прэс-канфэрэнцыяў з удзелам сябраў Аргкамітэту. За тыдзень да Чарнобыльскага Шляху культурніцкая камісія Партыі БНФ распачала даўгатэрміновую моладзевую акцыю "Лысы вожык". Былі выпушчаныя налепкі, значкі, майкі з коміксамі пра Лысага вожыка - сымбаль абсурднай сытуацыі, у якой апынулася Беларусь пасьля Чарнобыльскай катастрофы, паведамляе Партыя БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства