viasna on patreon

Еўракамісія заявіла пра намер падтрымліваць пацярпеўшыя ад Чарнобыльскай трагедыі рэгіёны Беларусі

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З нагоды 21-ай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, Дэлегацыя Еўрапейскай Камісіі ва Украіне і Беларусі ў спецыяльнай заяве выказаная салідарнасць ад імя Еўрапейскай Камісіі з беларусамі, якія пацярпелі ад катастрофы, і заяўляе пра намер падтрымліваць пацярпеўшыя рэгіёны Беларусі.

З моманту Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 годзе, Еўрапейская Камісія зрабіла значную падтрымку для змякчэння наступстваў гэтага бедства, у прыватнасці для Беларусі, на якую прыйшліся 70% радыеактыўных адыходаў.

Дадаткова да 240 мільёнаў еўра, накіраваных на тое, каб зрабіць Чарнобыльскую зону бяспечнай, Камісія выдзеліла яшчэ 100 мільёнаў еўра для даследавання наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на здароўе і навакольнае асяроддзе, і на дапамогу для іх змякчэння.

Дапамога, у прыватнасці, накіроўвалася на паляпшэнне лячэння найбольш уразлівых ахвяр, а менавіта пацярпеўшых на рак шчытападобнай залозы, і на стварэнне стратэгій абеззаражання ў гарадскіх і сельскіх мясцовасцях Беларусі, Украіны і Расеі, у тым ліку і на забеспячэнне незабруджанымі прадуктамі харчавання.

Камісія таксама забяспечвае паслядоўную дапамогу з 1991 года ў суме 20 мільёнаў еўра на эканамічнае і сацыяльнае адраджэнне беларускіх рэгіёнаў, пацярпеўшых ад катастрофы, праз, напрыклад, дапамогу мясцоваму насельніцтву ў стварэнні новых сельскагаспадарчых кірункаў. З мэтай узмацнення сваёй падтрымкі, накіраваную на беларускую моладзь і дзяцей, Камісія працуе ў цесным супрацоўніцтве з ЮНІСЭФ каб пачаць новыя праекты падтрымкі.

З гэтымі імкненнямі Камісія гатовая пачаць дыялог з усімі зацікаўленымі бакамі, якія маюць дачыненне да аказання дапамогі пасля Чарнобыльскай катастрофы. Еўрапейская Камісія застаецца ўцягнутай у Чарнобыльскую праблему і працягне дапамагаць пацярпелым рэгіёнам і насельніцтву. Камісія вельмі хоча ўбачыць, што яе дапамога аператыўна накіроўваецца на паляпшэнне жыцця насельніцтва і пацярпелых рэгіёнаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства