viasna on patreon

Марына Хоміч: Выбары мы выкарыстоўваем, каб голас моладзі быў пачуты

2013 2013-10-30T10:58:50+0300 2013-10-30T10:58:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maryna-khomicz.jpg
Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Маладыя дэмакраты і Маладыя хрысціянскія дэмакраты аб'ядналіся, каб сумесна ўдзельнічаць у кампаніі мясцовых выбараў. Рэзалюцыю пра гэта яны падпісалі ў Менску 29 кастрычніка. Па словах старшыні МХД Марыны Хоміч, гэты дакумент быў распрацаваны на з'ездзе арганізацыі некалькі дзён назад.

- У гэтай рэзалюцыі галоўнае, што выбары бліжэйшыя будуць праходзіць па сцэнары Ярмошынай, гэта значыць - яны нелегітымныя, несапраўдныя. У краіне колькасць палітычных вязняў павялічваецца. Рэпрэсіі супраць актывістаў не спыняюцца. Безумоўна, выбары гэтыя мы не прызнаем. Кампанію мы выкарыстоўваем, каб голас моладзі быў пачуты, але заклікаць выбаршчыкаў да галасавання мы не будзем. 

Па словах Марыны Хоміч, Маладыя хрысціянскімя дэмакраты ўжо вызначылі для ўдзелу ў кампаніі мясцовых выбараў 50 асобаў. Маладыя дэмакраты таксама рыхтуюць падобны спіс. Моладзевя арганізацыі заявілі пра арганізацыю сумеснага назірання падчас выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства