viasna on patreon

Ільлю Дабратвора выклікаюць у пастарунак

2013 2013-10-25T13:21:39+0300 2013-10-25T13:21:39+0300 be

Актывіста руху салідарнасьці «Разам» Ільлю Дабратвора выклікалі ў Фрунзенскі РУУС Менску.

 «Сёньня раніцай тэлефанавалі па ўсіх тэлефонах, дзе я магу знаходзіцца. Сказалі, што фірма Kapsch паскардзілася, што я ім нібыта пагражаю гвалтам. Я ня ведаю, што яны маюць на ўвазе. 21 кастрычніка быў суд, і я іх злавіў на тым, што яны падрабілі дакумэнты. Але фірма пачала палітызаваць працэс. Я ад іх такога не чакаў», — сказаў Ільля карэспандэнту Свабоды.

Ільля зьбіраецца пайсьці ў пастарунак, каб высьветліць усе акалічнасьці.

Ільля Дабратвор лічыць сваё звальненьне ў верасьні зь беларускага аддзяленьня аўстрыйскай фірмы Kapsch палітычна матываваным. Ён падаў у Фрунзенскі суд Менску пазоў аб аднаўленьні на працы.

З гэтай нагоды ён пікетаваў офіс фірмы, што на вуліцы Адоеўскага.

«Мы дасталі расьцяжку „Не — палітычным звальненьням“, на асфальце зрабілі такі ж надпіс, раскідалі ўлёткі», — распавёў Ільля.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства