viasna on patreon

Літаратары прынялі заяву ў абарону вязьня сумленьня Андрэя Клімава

2007 2007-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рускамоўныя літаратары на паседжанні Клуба паэтаў Нью-Ёрку прынялі заяву, якая асуджае пазапраўны арышт беларускага палітыка, пісьменніка і публіцыста Андрэя Клімава. Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі “Праваабарончы альянс”.

ЗАЯВА

Мы, рускамоўныя літаратары, якія сабраліся на паседжанне Клуба паэтаў Нью-Ёрку, глыбока абураныя пазапраўным арыштам у Беларусі пісьменніка і журналіста, сябра Беларускага P.E.N. цэнтра Андрэя Клімава. Андрэй Клімаў, які раней двойчы адбываў зняволенне па палітычных матывах, арыштаваны за публікацыю артыкула ў Інтэрнэце. Улады абвінавачваюць пісьменніка ў закліку да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу. Яму пагражае ад трох да пяці гадоў пазбаўлення свабоды.

Мы заклікаем усіх, каму дарагія ідэалы свабоды і правоў чалавека, устаць на абарону пісьменніка і патрабаваць ад беларускіх улад неадкладнага вызвалення пісьменніка – вязня сумлення!

Мы лічым сваім абавязкам паставіць у курс сітуацыі з Андрэем Клімавым Міжнародны P.E.N. цэнтр і іншыя аўтарытэтныя праваабарончыя арганізацыі.

Мы звяртаемся ў Дзярждэпартамент ЗША і прадстаўніцтвы краін, якія падпісалі Усеагульную Дэкларацыю Правоў Чалавека з заклікам націснуць на беларускі рэжым, з мэтай вызвалення нашага калегі, над якім рыхтуецца расправа.

Ад імя тых, хто сабраўся, ліст падпісалі:

Уладзімір Гуткоўскі, Беларуская асацыяцыя журналістаў

Барыс Ветраў, прэзідэнт Клуба паэтаў

Дэвід Туроу, сакратар Клуба паэтаў

Леанід Якаўлеў, праўленне Клуба паэтаў

Кірыла Дрэмлюх, праўленне Клуба паэтаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства